BelarusianEnglishRussian



gpk@lenino-gpk.by

Горацкі педагагічны каледж
УА "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова"
аб'яўляе прыём навучэнцаў
на 2012-2013 навучальны год


  У каледж прымаюцца асобы, якія закончылі няпоўную сярэднюю школу на спецыяльнасць "Пачатковая адукацыя" (настаўнік пачатковых класаў) са спецыялізацыямі "Замежная мова (англ., ням.), фізічнае выхаванне", на спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя" (выхавальнік дашкольнай установы) са спецыялізацыямі "Творчая дзейнасць, фізічнае выхаванне".
     Тэрмін навучання - 3 гады 10 месяцаў.
     Залічэнне праводзіцца без экзаменаў па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі
   Па-за конкурсам пры наяўнасці ў дакументах аб адукацыі адзнак не ніжэй як 3 балы, залічваюцца:
          - дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.
     Пры аднолькавай колькасці балаў пераважнае права на залічэнне маюць:
     - інваліды I і II групы, дзеці-інваліды, якім, у адпаведнасці з заключэннем медыка-рэабілітацыйных экспертных камісій не супрацьпаказана навучанне ў ССНУ і якія могуць наведваць заняткі і іншыя катэгорыі ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў ССНУ.
     Залічэнне праводзіцца па асобных конкурсах сярод выпускнікоў гарадскіх устаноў адукацыі і сельскіх устаноў адукацыі (якія пастаянна пражываюць не менш двух гадоў у сельскіх населеных пунктах). Калі конкурсны прахадны бал апошніх аднолькавы або перавышае конкурсны бал сярод выпускнікоў гарадскіх школ, залічэнне праводзіцца па агульным конкурсе.
     Залічэнне абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна адпаведнага палажэння.
          Прыём дакументаў з 15 ліпеня па 29 ліпеня,
               на навучанне на ўмовах аплаты - па 14 жніўня.
          Залічэнне ў каледж - па 13 жніўня, на ўмовах аплаты - па 16 жніўня
     Заява аб прыёме падаецца на імя дырэктара па адзінай форме. Да заявы прыкладаюцца: дакумент аб адукацыі ў арыгінале, медыцынская даведка , шэсць фотакартак памерам 3 x 4 см; даведка сельскага савета, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне (не менш двух гадоў) ў сельскім населеным пункце і, пры неабходнасці, іншыя дакументы, прадугледжаныя Правіламі прыёма.
     Пашпарт (пасведчанне аб нараджэнні) прад'яўляецца асабіста.
     Стыпендыя выплачваецца на агульных падставах. У каледжы ёсць інтэрнат.

Адрас каледжа:
213421 Магілёўская вобл.,
Горацкі р-н., п. Леніна,
педкаледж.
тэл.: 38-7-45, 38-7-88

Дырэкцыя